Бярозаўскія «дармаеды» сустрэліся з дэпутатам



У Бярозе больш за 30 нязгодных з Дэкрэтам №3 трапілі на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Бярозаўскай выбарчай акрузе Леаніда Качыны.

Сустрэча доўжылася каля гадзіны. Людзі гаварылі пра набалелае. Пытанні задаваліся вострыя. Пачаў размову арганізатар сустрэчы і зборшчык подпісаў супраць “падатка на дармаеда” сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў:

– З чаго плаціць чалавеку падаткі, калі ў яго няма ніякіх даходаў. Вы што там, не разумееце, што людзі збяднелі?! Гэта здзек над людзьмі. Чаму яны павінны прыходзіць і прыніжацца перад вамі.

Дэпутат Леанід Качына абяцаў данесці ў Палаце патрабаванні абураных людзей. Хоць сам падтрымлівае папраўлены варыянт дэкрэта.

Ён лічыць, што ўлада вызваліць ад падатка тых, хто плаціць не ў стане:

– Калі мы не будзем збіраць падаткі, як мы павялічым пенсіі, як у нас будзе працаваць сацыяльная сфера і так далей?

Пасля сустрэчы ў людзей былі розныя меркаванні. Але большасць палічыла размову неканструктыўнай. На думку Аляксандра Кабанава,  добра ўжо тое, што дыялог пачаўся. А вынікі неўзабаве стануць вядомымі.

Цалкам матэрыял слухайце  далучаным аўдыёфайле:

[Not a valid template] 

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза