Бярозаўскія назіральнікі хочуць азнаёміцца з усімі пратаколамі



Назіральнікі з горада Бяроза, на Берасцейшчыне, хочуць азнаёміцца з усімі пратаколамі з выбарчых участкаў.

З такой пісьмовай просьбай яны звярнуліся ў раённы выканаўчы камітэт – расказаў нам адзін з назіральнікаў, Сяржук Русецкі:

— Азнаёміліся з пратаколамі тыя, хто трапіў ў раённую выбарчую камісію з тых участкаў, на каторых мы назіралі. Спасылаючыся на 13 артыкул выбарчага кодэкса пра галоснасць правядзення выбараў, мы хочам паспрабаваць атрымаць звесткі па ўсіх выбарчых участках раёна. Зрабіць нейкі аналіз: параўнаць наколькі адрозніваюцца вынікі тых участкаў, на якіх былі назіральнікі ад тых, на якіх не было.  

Паводле Сяржука Русецкага, калі чыноўнікі адмовяць у гэтым, значыць, чагосьці баяцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза