Бярозаўскія праваабаронцы напісалі палітвязням лісты падтрымкі
Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты напісалі лісты ўсім семярым палітвязням, каб выказаць сваю салідарнасць і падтрымку, кажа адзін з удзельнікаў акцыі салідарнасці праваабаронца Сяржук Русецкі:
– Беларускія праваабаронцы вырашылі падтрымаць палітвязняў нейкай вестачкай з волі, каб неяк хоць трохі прыўзняць іх настрой у гэтыя нялёгкія дні, якія яны праводзяць за кратамі. Такім чынам спадзяемся падтрымаць іх маральны дух, чакаем на волі. Каб разам будаваць нашу незалежную, беларускую, еўрапейскую Беларусь.
Паводле Сяржука Русецкага, для бярозаўскіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў такія лісты падтрымкі і святочныя віншаванні сталі ўжо традыцыйнымі.
Беларускае Радыё Рацыя