Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет 4 жніўня



Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет 4 жніўня – дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю.

„Мэта пікету: выказаць салідарнасць з палітвязнямі з патрабаваннем іх вызвалення”, – кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяржук Русецкі:

– Хоць спадзяванняў на тое, што ўлады дадуць дазвол няма, бо ўлады лічаць палітвязняў злачынцамі, асуджанымі паводле розных крымінальных артыкулаў. І салідарнасць з імі, паводле ўладаў, з’яўляецца падтрымкай таго, што яны рабілі “антызаконныя акты вандалізму”, і мы быццам бы дамагаемся таксама правядзення “масавых беспарадкаў і вандалізму”.

Паводле праваабаронцы, нягледзячы на такое стаўленне ўладаў, патрэбна нагадваць пра наяўнасць палітвязняў і пра тое, што іх вызваленне пацягшне адмену еўрапейскіх эканамічных санкцый.

Беларускае Радыё Рацыя