Бярозаўскія праваабаронцы павіншавалі клегаў-палітвязняў з 26-годдзем „Вясны”



Бярозаўскія праваабаронцы павіншавалі сваіх калегаў, якія зараз знаходзяцца за кратамі, з 26-годдзем Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы-вязні атрымаюць бандэролькі са слодычамі і галоўкамі часныку і асобна лісты.

Бандэролькі, дасланыя да свята Нараджэння Хрыстова, яны атрымалі. А вось на дасланыя ў розныя часы лісты адказаў не было. Тым не менш, зноў зрабілі чарговую спробу ў спадзяванні, што з сямі вязняў хоць нехта атрымае вестачку і адкажа.

Заахвочваем усіх, хто можа, зрабіць тое самае, улічваючы, што церпяць праваабаронцы за тую дапамогу, якую аказвалі пацярпелым ад рэпрэсій і беззаконня ўладаў.

Беларускае Радыё Рацыя