Бяспечныя зімовыя канікулы



Каб зімовыя канікулы ў школьнікаў малодшых класаў Берасцейшчыны прайшлі бяспечна, дарожная аўтаінспекцыя напярэдадні правяла заняткі з вучнямі. Дзіцячы траўматызм на дарогах вобласці – актуальная праблема рэгіёну.

Супрацоўніца інспекцыі па справах непаўнагадовых Алеся Луцэнка адзначае, што нягледзячы на прафілактычныя акцыі, галоўная адказнасць ляжыць на бацьках:

– Нагадваем дзецям пра бяспеку дарожнага руху, расказваем, як трэба весці сябе на дарозе, каб з імі не адбыўся няшчасны выпадак. У першую чаргу бацькам трэба нагадваць дзецям, асабліва малодшага школьнага ўзросту, як ім трэба паводзіць сябе на вуліцы і пераходзіць дарогу: па мабільным тэлефоне размаўляць нельга, абавязкова здымаць навушнікі.

Па звестках дзяржаўнай аўтаінспекцыі, па стане на снежань, у Беларусі адбылося 352 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, у якіх загінула 27 падлеткаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота avto25.ru