Бясплатная прававая дапамога людзям з інваліднасцю
Офіс па правах людзей з інваліднасцю аказвае прававую дапамогу, кансультаванне па пытаннях правоў людзей з інваліднасцю і рэалізацыі гэтых правоў. Звярнуцца туды можна бясплатна.
Гэта дапамагае вырашыць праблему даступнасці да правасуддзя, кажа дырэктар Офіса Сяргей Драздоўскі:
– Сёння толькі адвакаты маюць права аказваць юрыдычную дапамогу людзям, і гэта заўсёды за грошы, прычым вялікія. І я маю адказнасць казаць, што насамрэч усе нашыя кліенты не маюць такіх грошай. Гэта значыць тое, што ўсе з іх не мелі б шанцаў атрымаць хоць нейкую дапамогу, каб абараніць свае правы
Акрамя праваабарончай дзейнасці, Офіс мае і асветніцкія мэты: праводзіць шматлікія семінары і круглыя сталы, рыхтуе і публікуе розныя маніторынгі і даследаванні па тэме правоў людзей з інваліднасцю, а таксама дае экспертныя заключэнні ў пытаннях, звязаных з гэтай тэмай.
Кася Манюк, Беларускае Радыё Рацыя