Бясплатны Wi-Fi з’явіцца у 2019 годзе на 10 станцыях менскага метро



Доступ да бясплатнага Wi-Fi з’явіцца на 10 станцыях сталічнага метрапалітэна у 2019 годзе, паведаміла кіраўнік аддзела маркетынгу кампаніі «Дзелавая сетка» Эвеліна Рачкоўская.

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў будуць абсталяваны пункту доступу на шасці станцыях: «Пятроўшчына», «Плошча Леніна», «Уручча», «Першамайская», «Няміга», «Аўтазаводская».

– Іх падключаць у першую чаргу, ужо вясной 2019-га, паколькі гэтыя станцыі размешчаны побач са знакавымі спартыўнымі аб’ектамі: «Аўтазаводская» – ля «Чыжоўка-Арэны», «Плошча Леніна» і «Першамайская» – ля стадыёна «Дынама», «Няміга» – ля Палаца спорту, «Уручча» – ля аднайменнага спартыўнага комплексу. Станцыя «Пятроўшчына» мае выхад да Студэнцкай вёсцы, у якой на час Гульняў размесцяць спартсменаў з іншых краін, – патлумачыла Эвеліна Рачкоўская.

Яшчэ чатыры кропкі доступу абсталююць да канца наступнага года на станцыях «Акадэмія навук», «Плошча Якуба Коласа», «Маскоўская» і «Каменная Горка».

У цяперашні час у Менску працуюць больш за 100 кропак доступу Free Wi-Fi Minsk. У тым ліку дзве – на «Купалаўскай» і «Кастрычніцкай» (іх падключылі у жніўні).

minsknews.by