Бязвізам у Беларусі скарысталіся каля 50 тысяч замежнікаў



Ня меньш за 50000 чалавек скарысталіся бязвізам за час яго існавання ў Беларусі. Пра гэта паведаміў Першы дарадца Пасольства Рэспулікі Польшча ў Менску Марцін Вайцяхоўскі, пасля прэс-канферэнцыі Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Артура Міхальскага для прадстаўнікоў незалежных СМІ:

– Турысты з Польшчы – другія па колькасці, калі казаць пра бязвізавых турыстаў у Беларусі. Маю дадзеныя за 2017 год. У Менску палякі былі другія пасля немцаў. А ў Гародні – другімі пасля жыхароў Літвы.

Статыстыка была ўзята толькі за 2017 год, таму пра бязвіз на Берасцейшчыне ў ёй не згадваецца, бо як вядома гэты рэжым запрацаваў там з 1 студзеня 2018 года. Пра тое, якія поспехі ў турысцка-рэкрэацыйнай зоны „Брэст” за паўгода працы паведаміў загадчык сектарам турызму Упраўлення спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкаму Дзяніс Нікіцюк:

– Усяго зарэгістраваных на дадзены момант 6350. Па структуры Польшча займае першае месца – гэта 4320. Далей ідуць Літва – крыху больш за 300, Германія – 250 , Латвія – крыху больш за 100. Гэта – топ. Астанія – нашмат меншыя лічбы.

У турысцка-рэкрэацыйную зону „Брэст”, куды можна трапіць „бяз віз” уваходзяць горад Берасце, Берасцейскі, Пружанскі, Камянецкі, Жабінкоўскі раёны Берасцейскай вобласці і Свіцлацкі раён Гарадзеншчыны.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск-Берасце

Фота БелТА