Бязвізавы рэжым пашыраць на Берасце?
Бязвізавы рэжым, уведзены для замежных турыстаў у Белавежскай пушчы, плануецца пашырыць і на Берасце.
Пра гэта заявіў на пасяджэнні аблвыканкама старшыня Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліс.
„Турызм – адзін з прыярытэтаў, які не выкарыстоўваем. Трэба разгледзець пытанне і працаваць з МЗС над тым, каб памежны рэжым, які прадастаўлены іншаземцам у Белавежскай пушчы, пашыралася на Берасце. Тады паток бязвізавых турыстаў значна павялічыцца. Чамусьці Аўгустоўскі канал і Гародня змаглі аб’яднаць бязвізавай зонай, а мы не можам. Вось рэзервы”, – сказаў кіраўнік вобласці.
