Бязвізавыя турысты змянілі працу турфірмаў Гародні



За час дзеяння бязвізававага наведвання Гародні і Аўгустоўскага каналу гэтую тэрыторыю наведалі больш за 30 тыс чалавек. Большасць гарадзенскіх турыстычных фірмаў змяніла палітыку сваёй працы, цяпер, замест таго каб прапаноўваць гарадзенцам выезд у цёплыя краіны, яны прымаюць замежнікаў.

Пра працу з замежнымі турыстамі распавядае дырэктарка агенства ЭкспертТур Віталіна Жураўская:

У нашай фірме зянілася тое, што цяпер мы робім шмат праграм для замежных турыстаў, якія ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь. Замежнкаў вельмі цікавіць анімацыя, туры з анімацыяй, з рознымі падзеямі. Напрыклад, іх вельм цікавяць рыцарскія турніры, яны зацікаўленыя нашымі кулінарнымі шоу і майстар-класамі.

На думку кіраўнічку кампаніі «Салар Тур» Наталлі Пановай апроч літоўцаў і палякаў Гародню пачалі наведваць турысты і з іншых еўрапейскіх краін:

У нас былі іспанцы, палякі, літоўцы. У нас было інтэрнацыянальнае вяселле ў Гародні: малады чалавек наш, гарадзенскі, а жонка ў яго — францужанка. Яны пажаніліся ў Францыі, але для сваіх гасцей вяселле зрабілі тут. То бок гэта было ўрачыстае мерапрыемства ў касцёле, а потым усе яны паехалі святкаваць вяселле ў Каробчыцы. Вельмі спадабалася, быў поўны інтэрнацыянал: туды ехалі і французы, і палякі, і італьянцы.

На думку прадстаўнікоў гарадзенскіх турыстычных фірмаў горад вельмі змяніўся, аднак, застаюцца праблемы з харчаваннем у цэнтры горада і інфаструктурай ў раёне Аўгустоўскага канала.

Беларускае Радыё Рацыя