Bylingua дапамагае рэпрэсаваным беларусам



Сваю дзейнасць па дапамозе рэпрэсаваным беларусам працягвае ініцыятыва Bylingua. Яна вучыць замежным мовам тых, хто хацеў бы працаўладкавацца ці будаваць сваё жыццё па-за межамі Беларусі, – распавёў адзін з каардынатараў Андрэй Каласок:

– Менш маем выпускнікоў, таму што мы пачалі ісці больш у глыбіню ведаў і некалькі пашырылі тое, чым мы дапамагаем. Гэта не толькі лінгвістычная дапамога, але гэта таксама дапамога з пошукам працы.   

Як адзначыў Андрэй Каласок, па-ранейшаму самымі папулярнымі застаюцца польская і ангельская мовы. Таму найперш шукаюцца валанцёры, якія могуць дапамагчы з іх вывучэннем.

Беларускае Радыё Рацыя