Было праведзена не менш за 30 ператрусаў, затрымана больш за 10 чалавек



Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 ліпеня ў Менску і іншых гарадах падчас новай хвалі крымінальнага пераследу «трэцяга сектара» праведзена не менш за 30 ператрусаў, затрыманы больш за 10 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі праваабарончай супольнасці і грамадскія актывісты.

Сярод іншых затрыманы або дастаўлены на допыт былі:

юрыст пазбаўленага дзяржрэгістрацыі праваабарончага цэнтра”Вясна” Уладзімір Лабковіч і яго жонка Ніна Лабковіч;

сябра рады „Вясны” Валянцін Стэфановіч і старшыня праваабарончай арганізацыі Алесь Бяляцкі;

журналіст і праваабаронца Сяргей Сыс;

праваабаронца Алена Лапцёнак, каардынатар кампаніі праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання, Андрэй Палуда, праваабаронца Яўгенія Бабаева, затрыманы гарадзенскі праваабаронца Вясны Віктар Сазонаў;

дапытаныя і адпушчаныя ў Оршы:

прадстаўнік Вясны ў Оршы Алег Мацкевіч, праваабаронца і журналіст Ігар Казмерчак.

Дома ў частцы фігурантаў са спісу праведзеныя ператрусы.

Паведамлялася, што некаторыя з затрыманых падазраюцца па арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Беларускае Радыё Рацыя