Былога падпалкоўніка КДБ прысудзілі да дзесяці гадоў калоніі
Менскі гарадскі суд прысудзіў былога падпалкоўніка КДБ да 10 гадоў калоніі па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве.
Аляксея Храловіча, былога падпалкоўніка КДБ, асудзілі за “зліў” тэлефонных размоў прэс-сакратара Лукашэнкі – Наталлі Эйсмант. Згодна з прысудам, Храловіч пазбаўлены звання “падпалкоўнік”; яму прызначаны штраф памерам 500 базавых велічынь (16 тысяч рублёў).
Здрада выявілася ў перадачы блогеру Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 года аўдыёзапісаў размоў Эйсмант з рознымі службовымі асобамі.
Беларускае Радыё Рацыя