Былога палітвязня паставілі на мяжу выжывання
Былога палітвязня з анкалагічнай хваробай пазбавілі 2-й групы інваліднасці.

Жыхар Гомеля Аляксей Раманаў адбыў год пакарання ў калоніі за «абразу Лукашэнкі». Ён меў другую групу інваліднасці па анкалогіі. Падчас зняволення ў яго знайшлі новую пухліну.
16 траўня ў яго была планавая медычная рэабілітацыйная экспертная камісія, якая замест другой групы прызначыла трэцюю.
З трэцяй групай ён будзе мець прыкладна 220 рублёў пенсіі, 50% зніжкі на беларускія лекі. «Выжываю дзякуючы жонцы і неабыякавым беларусам», — кажа Аляксей.
Беларускае Радыё Рацыя
