Былога следчага Яўгена Юшкевіча ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс»
Былога следчага Яўгена Юшкевіча ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс».

Камітэт дзяржаўнай бяспекі зноў абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», — там з’явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек, піша «Вясна». Сярод новадалучаных — Яўген Юшкевіч, Аляксандр Грыдзюшка, Андрэй Валасач і Сяргей Уласавец.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1034 чалавекі, з іх 286 беларусаў.
