Былому кіраўніку клуба Dozari выстаўленае абвінавачанне
Следчы камітэт выставіў абвінавачанне былому кіраўніку мінскага начнога клуба Dozari Алегу Пяткевічу, затрыманаму Камітэтам дзяржбяспекі ў снежні 2018 года.
„Падчас праведзеных супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў задакументаваны эпізод супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны, які заключаўся ў падбухторванні грамадзян Беларусі да давання хабару нібыта службовым асобам выканаўчых і распарадчых органаў Мінска і Мінскай вобласці за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. Сумы хабару, неабходныя для перадачы, вар’яваліся ад 10 да 25 тысяч долараў ЗША”, — паведамляе прэс-служба СК.
Устаноўленае атрыманне экс-кіраўніком ў ліпені—жніўні 2018 года 10 тыс. долараў ЗША для наступнай перадачы службовым асобам. Пры гэтым грашыма ён распарадзіўся па ўласным меркаванні.
Мужчыну выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэкса (падбухторванне да давання хабару). Канчатковая прававая ацэнка дзеянням абвінавачанага будзе дадзеная паводле вынікаў расследавання.
Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, скіраваных на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага. Да яго выкарыстаная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.