Былому следчаму Яўгену Юшкевічу выставілі яшчэ два абвінавачванні
Былому следчаму, ініцыятару праекта ByChange Яўгену Юшкевічу выставілі яшчэ два абвінавачванні, піша сайт Вясна. З красавіка ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Менску.
Юшкевіча затрымалі па падазрэнні па артыкуле „Акт тэрарызму”. Праваабаронцам стала вядома, што яму таксама выставілі абвінавачванні па артыкулах „Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” і „Масавыя беспарадкі”.
У СІЗА ў Яўгена Юшкевіча ўзялі падпіску аб неразгалошванні, каб ён нават сваім сукамернікам не распавёў, у чым яго канкрэтна абвінавачваюць. Былы следчы лічыць, што яму помсцяць за выкладзенае ў інтэрнэт відэа з усталёўкай праслушкі ў машыне яго бацькі, на якой ён прыехаў у сакавіку на допыт у Следчы камітэт.
Тэрмін утрымання пад вартай Юшкевічу працягнулі да 19 жніўня. Ён быў прызнаны палітвязнем яшчэ ў канцы мінулага года.
Беларускае Радыё Рацыя