Былую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў
Былую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў.

Па інфармацыі праваабаронцаў, учора, 18 чэрвеня, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП (незаконны выраб і (або) распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Суд прызначыў ёй штраф памерам 960 рублёў.
Нядаўна ў дачыненні да Зубаравай было прынятае рашэнне аб спыненні крымінальнай справы. Але ўзамен на гэта яе аштрафавалі на 30 базавых.
Па справе «Рабочага руху» цяпер за кратамі 10 палітвязняў.
