Былую парахаўніцу ў Берасці плануюць ператварыць у шоў-рум
Крэпасны парахавы склеп у Берасці, што месціцца праз дарогу насупраць уваходу ў музей “Чыгуначнай тэхнікі”, у хуткім часе можа пераўтварыцца ў шоў-рум. Ідэя рэанімаваць жыццё на аб’екце належыць мясцоваму дабрачыннаму фонду “Фартыфікацыя Берасця”.
Падрабязней кажа дырэктар арганізацыі Андрэй Варабей:
– Я б не сказаў, што гэта будзе музей. Гэта будзе хутчэй турыстычны шматпрофільны аб’ект. Акрамя традыцыйнай музейнай экспазіцыі тут плануюцца зрабіць інтэрактыў у выглядзе стралковага ціру, арганізаваць магчымасць пераапрануцца ў вайсковую форму, сфатаграфавацца ў інтэр’еры, то бок, як гэта кажуць, стварыць заглыбленне ў эпоху.
Сама парахаўніца была збудавана напрыканцы ХІХ стагоддзя і насіла абарончы характар, таму і прадстаўлены інтэр’ер будзе сугучны эпосе. Аднак што да мерапрыемстваў і касцюмаў, то часавымі перыядамі тут абмяжоўвацца не будуць. Ужо на 28 ліпеня, дату святкавання “Дня гораду”, запланаваныя першыя мерапрыемствы ля парахаўніцы.
Цалкам гутарка:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя