Былы амбасадар Ігар Ляшчэня стаў 631-м палітвязнем у Беларусі
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
16 жніўня 2021 г.
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, з нарастаючай трывогай адзначаем працяг беспрэцэдэнтных па маштабе рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў нацыянальнай грамадзянскай супольнасці.
11 жніўня 2021 года быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня, які пасля недэмакратычных выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года асудзіў гвалт у дачыненні да беларускага народа і пратэстоўцаў, а пасля браў удзел у розных грамадскіх палітычных ініцыятывах.
Мы ўпэўненыя, што сапраўдным матывам пазбаўлення волі з’яўляецца яго негвалтоўная дзейнасць па прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама правамерная рэалізацыя свабоды меркаванняў і іх выказвання.
На падставе гэтага мы лічым яго перасьлед і зьняволеньне палітычна матываваным, звязаным з негвалтоўнай дзейнасцю, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яго самога – палітычным зняволеным у адпаведнасці з п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены».
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Ігара Ляшчэню і спыніць яго крымінальны пераслед, спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Праваабарончы цэнтр „Вясна”;
„Прававая ініцыятыва”;
Lawtrend;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Беларускі ПЭН-цэнтр;
РПГА „Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;
Беларускі дакументацыйны цэнтр;
„Ідэнтычнасць і права”.