Былы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархата асуджаны на сем гадоў калоніі
Былы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў асуджаны на сем гадоў пазбаўлення волі, з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, і канфіскацыі маёмасці. Такое рашэнне 27 верасня вынесла суддзя суда Заводскага раёна Менска Святлана Чарапанава.
Грозава прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 4 арт. 209 (махлярства), ч. 2 арт. 231 (ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў) Крымінальнага кодэкса.
Прысуд законную моц пакуль не набыў і можа быць абскарджаны пракурорам або абвінавачваным.
БелаПАН
