Былы егер аспрэчвае прысуд
Суддзя абласнога суда Гародні Мікалай Рачынскі пакінуў у сіле рашэнне Шчучынскага раённага суда па абвяшчэнні адміністрацыйнага штрафу ў памеры 25 базавых велічынь былому егеру Віктару Данцэвічу за адсутнасць подпісу ў квітанцыі за забітую жывёлу.
Паводле рашэння суда, гэта здарылася падчас палявання ў жніўні 2014 года. Цяпер адміністрацыйны штраф мусіць заплаціць у мінулым егер Шчучынскай лясной гаспадаркі. З несправядлівым абвінавачваннем змагаецца Віктар Данцэвіч ужо паўтара года:
– Мне ставяць у віну незаконнае паляванне. Пакаралі штрафам і пазбавілі права палявання на год, а гэта канфіскацыя ўсіх маіх стрэльбаў. І ў дадатак за застрэленую жывёлу выстаўляюць мне пазоў у 22 млн.
Віктар мяркуе, што справу арганізаваў раённы інспектар прыродааховы Кежун. Бо напярэдадні гэтага выпадку ён акурат не прайшоў прафесійную атэстацыю. Цяпер былому егеру спрабуе дапамагчы Беларускі хельсінкскі камітэт, які мае намер вывучыць гэтую справу дэталёва.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара