Былы галоўны архітэктар Менска адпушчаны пад заклад



Мера стрымання ў дачыненні да былога старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама змененая на заклад, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

«Галоўнае следчае ўпраўленне завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога галоўнага архітэктара Менска. Яна перададзена пракурору для накіравання ў суд. Мера стрымання была змененая на заклад», – праінфармавала Юлія Ганчарова.

Як паведамлялася, мужчына быў затрыманы ў сакавіку гэтага года адразу пасля таго, як атрымаў хабар у памеры $4 тыс. Вядома, што грошы былі перададзеныя ад індывідуальнага прадпрымальніка. СК завёў крымінальную справу па ч.2 арт.430 КК. У дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка, якая перадала хабар, распачата крымінальная справа па ч.2 арт.431 КК.

zviazda.by