Былы інжынер «Граніта» адстойвае свае правы ў судзе
У судзе Лунінецкага раёна адбылося першае судовае паседжанне па іску былога інжынера па тэхніцы бяспекі Уладзіміра Табулы да прадпрыемства «Граніт». Звольнены ў снежні з «Граніта» Табула аказваецца афіцыйна лічыўся на прадпрыемстве намеснікам начальніка аддзела тэхнікі бяспекі.
Выходзіць, паводле закона, ён знаходзіцца ў вымушаным прагуле на пасадзе намесніка начальніка тэхнікі бяспекі, кажа Уладзімір Табула:
— Калі пасада вакантная — часовы перавод недапушчальны. Загад выдалі, мяне перавялі, я пачаў працаваць на гэтай пасадзе і атрымліваў зарплату, як намеснік начальніка аддзелы аховы працы. Ні потым, ні цяпер ні заўтра мне не прадставілі загад аб вызваленні мяне з пасады намесніка начальніка аддзела аховы працы.
Паводле Уладзіміра Табулы, яго незаконна ў вуснай форме накіравалі на работу інжынерам па ахове працы, каб вызваліць месца прарабіўшаму на той момант тры месяцы на «Граніце» сваяку галоўнага эканаміста прадпрыемства – лепшаму сябру генеральнага дырэктара Эдуарда Гаўрылковіча. Другое паседжанне па справе адбудзецца 15 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя