Былы кіраўнік „Аховы птушак Бацькаўшчыны” Віктар Фянчук прысуджаны да арышту
Затрыманы былы кіраўнік “Аховы птушак Бацькаўшчыны” – Віктар Фянчук, – піша „Вясна”.
Яшчэ 31 снежня арганізацыя ў Фэйсбуку паведаміла, што “затрымалі нашага супрацоўніка, спадзяёмся, хутка ён будзе на волі і вернецца да аховы дзікай прыроды”. У той дзень у АПБ прайшоў ператрус, былі забраныя некаторыя фінансавыя дакументы, у супрацоўнікаў праверылі тэлефоны.
Віктара Фянчука 8 лістапада 2020 года яго затрымлівалі на маршы ў Менску, тады яго прысудзілі да 15-ці сутак адміністрацыйнага арышту. Напярэдадні ўвечары стала вядома, што яго зноў асудзілі – на 12 сутак арышту.