Былы палітвязень Іван Андрушойць з’ехаў з Беларусі
Іван Андрушойць — фігурант „справы ўзлому кампутарнай сістэмы Менгарвыканкама”, асуджаны да 3 гадоў калоніі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Свой тэрмін мужчына адбываў у бабруйскай папраўчай калоніі. Падчас знаходжання за кратамі, Андрушойця неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ.
У лютым палітвязень выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні 2 гады, 2 месяцы і 4 дні.
Цяпер Іван знаходзіцца ў бяспецы ў Швейцарыі.
Крыніца: t.me/viasna96
