Былы прэс-сакратар КДБ цяпер узначальвае ІТ-кампанію, якая мае офіс у Польшчы



Выданне «Люстэрка» даведалася, што былы прэс-сакратар КДБ Дзмітры Пабяржын з’яўляецца ўласнікам і кіраўніком кампаніі, якая займаецца распрацоўкай камп’ютарных гульняў. 

Фота: facebook.com

У кампаніі ёсць офіс у Польшчы, а сярод былых саўладальнікаў — ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі. Ці звольніўся Пабяржын са спецслужбаў — невядома.

З траўня 2023 году Дзмітры Пабяржын размясціў на вокладцы сваёй старонкі ў Facebook эмблему кампаніі GameMod. З тых часоў у Facebook і LinkedIn ён прадстаўлены як яе кіраўнік (СЕО) і заснавальнік.