Былы топ-менеджар „Беларусбанка” прызнаўся ў атрыманні хабару
Слуханне справы пачалося 8 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Багавіка абвінавачваюць у атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Былы выканаўчы дырэктар ААТ „АСБ „Беларусбанк” Анатоль Багавік прызнаў, што атрымаў хабар прыкладна на 95 тысяч даляраў. Грошы паступілі на рахунак Багавіка ў кіпрскім банку, які ён адкрыў на імя свайго бацькі — вядомага за савецкім часам футбаліста.
Багавік цалкам прызнаў сваю віну.
Ёе быў затрыманы на пачатку жніўня 2016 года. З таго часу знаходзіцца ў СІЗА.
На пачатку працэсу пракурор заявіў хадайніцтва, каб суд праходзіў у закрытым рэжыме. Аднак суддзя хадайніцтва адхіліла, абвясціўшы працэс адкрытым.
Абвінавачаны цалкам прызнаў віну. Не выключана, што ў працэсе судовага разбору бакі зноў будуць хадайнічаць аб закрытым працэсе, асабліва калі пачнуць вывучаць банкаўскія дакументы.
Паводле БелаПАН