Былых супрацоўнікаў тэлеканала АНТ выклікаюць на допыты



Былых супрацоўнікаў тэлеканала АНТ, якія страйкавалі і звальняліся падчас пратэстаў у жніўні 2020 года, выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт.

Пра гэта яны самі распавялі парталу TUT.BY. Усяго вядома пра выклікі на допыты прыкладна 20-ці былых супрацоўнікаў АНТ, некаторыя з іх ужо былі на допытах, з іх узялі падпіску пра неразгалошванне. Вядома, што людзей выклікаюць у якасці сведак па неназванай крымінальнай справе.

Прынамсі 80 чалавек з трохсот супрацоўнікаў АНТ звольніліся з тэлеканала пасля жорсткага разгону пратэстаў у жніўні мінулага года. Былыя супрацоўнікі распавядалі пра пагрозы і пераслед з боку кіраўніка тэлеканала Маркава.

Беларускае Радыё Рацыя