Былыя беларускія палітвязні аб’ядналіся ў замежжы



Беларускія былыя палітвязні, якія з´ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы, аб´ядналіся. Яны маюць свой чат, які арганізавала Вольга Гарбунова – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай.  

Мэта аб´яднання – вызваленне палітзняволеных ды іншыя, звязаныя з гэтым пытанні. Гаворыць былы палітвязень, блогер Аляксандр Кабанаў:

– У нас арганізавалася дастаткова вялікая група былых палітвязняў, гэта група з 60 чалавек. Мы арганізавалі свой чат, і мы рыхтуем разнастайныя акцыі. Шмат будзе цікавага, таму што ў нас ёсць дамоўленасць пра сустрэчу ў Еўрапарламенце, куды выязджае вялікая група нашых прадстаўнікоў, у нас ёсць дамоўленасці са шматлікімі СМІ. СМІ не беларускія, замежныя, дзе мы хочам выступіць і распавесці на сваім вопыце, на сваім прыкладзе, што адбываецца ў Беларусі сёння.

Паводле Аляксандра Кабанава, ён запрашае беларусаў Варшавы для ўдзелу ў іх акцыях. Адна з якіх адбудзецца 21 траўня – Дзень палітвязня Беларусі.

Смерць палітвязня ў калоніі, блогера Мікалая Клімовіча, яшчэ раз паказала, што рэжым Лукашэнкі ўчыняе генацыд беларускай нацыі.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя