BYPOL страціў доступ да сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках



Супрацоўнік аб’яднання былых беларускіх сілавікоў BYPOL адмовіўся праходзіць паліграф, быў звольнены і прыхапіў доступы да ўсіх сацыяльных сетак арганізацыі. Пра гэта паведамляе партал «Зеркало» са спасылкай на кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава.

Азараў назваў імя экс-супрацоўніка – гэта Мацвей Купрэйчык.

BYPOL страціў доступ да сваіх старонак у сацыяльных сетках Facebook, Instagram, Telegram і каналу на YouTube. Адміністратар сацыяльных сетак у нейкі момант адмовіўся праходзіць паліграф, пасля чаго быў звольнены, бо «страціў давер».

Па словах Азарава, звольнены супрацоўнік не меў доступу да чат-боту плану «Перамога».

«Гэты чалавек адміністраваў выключна медыя-праекты BYPOL, ніякага дачынення да плану „Перамога“ і доступу да гэтай непублічнай часткі працы BYPOL ён ня меў,  — падсумаваў Азараў.