ByPol заявіў пра аднаўленне працы пасля скандалу з расколам арганізацыі



Аб’яднанне сілавікоў Беларусі аднавіла працу пад новай назвай — цяпер арганізацыя будзе называцца BELPOL. Супрацоўнічаць з Аляксандрам Азаравым і Станіславам Лупаносавым яна больш ня будзе.

У каманду вяртаецца Андрэй Астаповіч — адзін з заснавальнікаў ByPOL. Былы следчы пакінуў арганізацыю праз унутраныя канфлікты ў лютым 2021 года.

У арганізацыі прынеслі прабачэнні беларусам у сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў чэрвені, і заявілі, што сітуацыю дэталёва вывучылі, прааналізавалі і ліквідавалі ўсе памылкі, якія прывялі да яе, і прынялі меры для недапушчэння падобнага далей.