BYSOL абвясціў тэрміновы збор на пахаванне Эдуарда Лобава



BYSOL абвясціў тэрміновы збор на пахаванне Эдуарда Лобава.

Пра абвяшчэнне тэрміновага збору на пахаванне вайскоўца-беларуса і былога палітвязня, які днямі загінуў у ваколіцах Бахмута на Данбасе, паведаміў кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак.

„Усё сваё жыццё Эдуард Лобаў пражыў пад знакам незалежнай, вольнай і беларускай Беларусі. Ахвярнасць, мужнасць, смеласць і прынцыповасць — эпітэты, якімі можна адзначыць Эдуарда. Беларус аддаў сваё жыццё, дапамагаючы нашым украінскім суседзям адбіць напад расійскіх агрэсараў. Эдуард скончыў сваё жыццё ў баі, вораг дорага заплаціў за яго. Бацькам героя патрэбная дапамога — хаваць Эдуарда будуць у Польшчы. Перавоз цела, аплата месца на могілках і іншыя выдаткі дастаткова значныя. Па ўзгадненні з маці Эдуарда Марынай, абвяшчаем гэты тэрміновы збор”, — піша Андрэй Стрыжак.