BYSOL эвакуіраваў сям’ю моўных актывістаў Ігара Случака і Аліны Нагорнай
14 гадоў таму
“Гэта была асаблівая эвакуацыя са складанымі і драматычнымі рашэннямі. Складаная яшчэ і тым, наколькі шмат Аліна і Ігар змаглі зрабіць знаходзячыся ў Беларусі дагэтуль(!). Іх расповед пра жыццё апошніх трох год — гэта драматычны прыгодніцкі трылер і гэты расповед варты асобнай кнігі.
Аліна і Ігар пратрымаліся максімальна доўга, працягваючы займацца праваабарончай дзейнасцю ўнутры краіны, але кола вакол іх звузілася настолькі і справа стала такой небяспечнай, што яны былі вымушаныя з’ехаць”, — напісаў прадстаўнік BYSOL Андрэй Стрыжак.
Цяпер сям’я знаходзіцца ў Вільні.