BySol выплаціў палітвязням 50 тысяч еўра, сабраных на марафоне салідарнасці
14 гадоў таму
На гэты момант фонд разгледзеў 99 заяў ад людзей, які сутыкнуліся з пераследам і патрабуюць фінансавай дапамогі.
“Мы працягваем выплачваць суму, якую атрымалі ў межах марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно”. 99 заявак на суму 49,5 тысяч еўра ўжо выплачаныя, і мы збіраем новую групу выплат…”, — гаворыцца ў паведамленні сузаснавальніка BySol Андрэя Стрыжака.
Падчас анлайн-марафону салідарнасці, які прайшоў 29 ліпеня на YouTube-пляцоўках сабралі 575 тысяч еўра. Іх размеркавалі паміж рознымі арганізацыямі, якія займаюцца дапамогай рэпрэсаваным ды іх сем’ям.
Беларускае Радыё Рацыя