Быць Нам Разам — БНР!



Ці ж прый­дзе час сва­бо­ды для Бе­ла­ру­сі і бе­ла­ру­ска­га на­ро­да? Як што­год та­кое ад­веч­нае пы­тан­не з эк­зі­стэн­цы­я­наль­на-па­лі­тыч­на­га вык­лі­ку — быць ці не быць? — на­бі­рае сва­ёй мо­цы і васт­ры­ні на­пя­рэ­дад­ні чар­го­вай га­да­ві­ны аб’­яў­лен­ня Ак­ту 25 Са­ка­ві­ка 1918 го­да, ка­лі з’я­ві­ла­ся ме­на­ві­та на­ша па­лі­тыч­ная эман­цы­па­ва­насць — Бе­ла­ру­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка! Вось і як не гля­дзі, ад­зна­ча­лі мы ня­даў­на яе 105-я ўгод­кі і то ва ўмо­вах су­свет­най і да­маш­няй вой­наў.

Пе­рад ва­чы­ма як ле­ту­цен­не з’яў­ля­юц­ца кад­ры свят­ка­ван­няў 100-й га­да­ві­ны БНР у са­мой Бе­ла­ру­сі і ў за­меж­жы. Ме­на­ві­та та­ды круг­лая, гі­ста­рыч­ная да­та бу­да­ван­ня су­час­най бе­ла­ру­скай дзяр­жаў­нас­ці ат­ры­ма­ла зго­ду лу­ка­шыс­ц­кай дык­та­ту­ры на свят­ка­ван­не ва ўсёй Бе­ла­ру­сі. І бе­ла­ру­сы пяць га­доў та­му па­ка­за­лі ў кож­най кроп­цы сва­ёй Ра­дзі­мы і ў кож­ным мес­цы пра­жы­ван­ня сва­іх да­чок і сы­ноў па‑за ме­жа­мі, што не­за­леж­насць гэ­та не пу­стыя сло­вы і сён­няш­нім па­ка­лен­ням. А дзяр­жаў­ныя і на­цы­я­наль­ныя бе­ла­ру­скія сім­ва­лы зак­ла­дзе­ныя Ай­ца­мі БНР — гэ­та про­ста ўжо тая то­ес­насць, якой не адаб­раць і зла­маць да кан­ца. Дзень свя­та Бе­ла­ру­скай Сва­бо­ды ў са­ка­ві­ку 2018 го­да гэ­та ві­да­воч­ная прад­ка­заль­насць та­го, што па­ка­заў і ўжо за­пат­ра­ба­ваў бе­ла­ру­скі на­род у час жні­вень­скіх вы­ба­раў 2020 го­да! Са­ка­вік 2018 го­да — гэ­та та­кая ге­не­раль­ная рэ­пе­ты­цыя на­дзей, сім­ва­лаў і слоў бе­ла­ру­скай не­за­леж­нас­ці пе­рад са­мым цяж­кім вып­ра­ба­ван­нем, якое пры­хо­дзіц­ца пе­ра­но­сіць за­раз у па­лі­тыч­най шмат­па­кут­нас­ці. Але ад­веч­ная па­трэ­ба Быць Нам Ра­зам — каб за­ха­ваць не­за­леж­ную Бе­ла­русь за­раз і на ўсе вя­кі — здо­лее і пе­ра­жыць пу­цін­скую і лу­ка­шэн­каў­скую ва­ен­ныя дык­та­ту­ры.

Сён­няш­няя ге­а­па­лі­тыч­ная сі­ту­а­цыя про­ста на­ват для са­мых не­ах­вот­ных вы­ву­чаць бе­ла­ру­скае мі­ну­лае даз­ва­ляе ле­пей зра­зу­мець не­ве­ра­год­ную ве­ліч вык­лі­ку тых усіх дэ­ле­га­таў Усе­бе­ла­ру­ска­га схо­ду, што ме­на­ві­та 25 Са­ка­ві­ка 1918 го­да ў Мін­ску пры­ня­лі Трэ­цюю Устаў­ную Гра­ма­ту пра на­ша па­лі­тыч­нае ўваск­рэ­сен­не, якое з гэ­тай па­ры ста­ла агуль­на­на­цы­я­наль­ным аба­вяз­кам і ад­на­час­на за­па­ве­там для чар­го­вых па­ка­лен­няў. І ка­лі мно­гім зда­ва­ла­ся, што віх­ры гі­сто­рыі і прас­ле­ды па­мя­ці пра бе­ла­ру­скую не­за­леж­насць, спа­цы­фі­ка­ва­ныя са­вец­кай рэ­аль­нас­цю, а эміг­ра­цый­ны ўрад БНР, як тое б’ю­чае бе­ла­ру­скае сэр­ца ў вы­гнан­ні, пры­га­во­ра­ны на за­быц­цё са сва­і­мі ідэ­а­ла­мі — то на­су­пе­рак усім на­шым ва­ра­жэнь­кам пе­ра­ха­ва­ныя ідэі не па­мі­ра­юць і жыць бу­дзе Бе­ла­русь! Бо зак­ла­дзе­ны пад­му­рак сва­бо­ды свай­го на­ро­да і сва­ёй дзяр­жа­вы быў, ёсць і бу­дзе на ве­кі вя­коў тым ім­к­нен­нем і тым ім­пе­ра­ты­вам, без яко­га не жыць кож­на­му, сва­бо­да­лю­бі­ва­му ча­ла­ве­ку. А наш на­род ёсць сва­бо­да­лю­бі­вым і за гэ­та пла­ціць най­вы­шэй­шую ца­ну. Да­ка­заў гэ­та аса­бі­стым пры­кла­дам ужо ў сту­дзень­скім паў­стан­ні 1863 го­да Ка­стусь Ка­лі­ноў­скі. А ты­ся­чы зма­га­лі­ся су­праць во­ра­гаў і гі­ста­рыч­най нес­п­ра­вяд­лі­вас­ці брэс­ц­ка­га і рыж­скіх пе­ра­мір’­яў ме­на­ві­та па­мя­та­ю­чы пра ед­насць бе­ла­ру­ска­га на­ро­да і яго зя­мель, зак­ла­дзе­ную Ак­там 25 Са­ка­ві­ка 1918 го­да!

Ме­на­ві­та та­кія дум­кі, воб­ра­зы, пы­тан­ні кру­жы­лі­ся ў ма­ёй га­ла­ве, ка­лі ў су­бо­ту 25 Са­ка­ві­ка 2023 го­да ад­зна­ча­лі і ўша­ноў­ва­лі мы ў Бе­ла­сто­ку па­мяць пра ге­ро­яў на­шай мі­нуў­ш­чы­ны і су­час­нас­ці. Бы­лі мы ра­зам — ад­веч­ныя бе­ла­ру­сы Бе­ла­сточ­чы­ны і бе­ла­ру­ская ды­яс­па­ра; мы ра­зам да­ка­за­лі, што ду­хоў­нае быц­цё бе­ла­ру­са­мі, ня­гле­дзя­чы, дзе мы на­ро­джа­ны, ёсць мац­ней­шае і яд­наль­нае, чым­сь­ці на­ту­раль­ныя ў та­кім вы­пад­ку ад­роз­нен­ні. З на­ша­га бо­ку мы да­клад­на ра­зу­ме­ем, што ўсе тыя, што за­раз і дзе­ся­ці­год­дзя­мі ёсць рэп­рэ­са­ва­ны­мі і прас­ле­да­ва­ны­мі лу­ка­шыз­мам — гэ­та тыя вя­до­мыя і бе­зы­мен­ныя жаў­не­ры, якія ах­вя­ру­юц­ца ме­на­ві­та за ідэ­а­лы Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі. І з дня на дзень ві­даць, ня­гле­дзя­чы на жор­ст­касць прас­ле­ду, што за­раз у сваю сва­бо­ду ўпэў­не­на ве­раць ужо не сот­ні ты­сяч, але мі­льё­ны бе­ла­ру­саў. І зма­га­юц­ца, і ах­вя­ру­юц­ца за дэ­мак­ра­тыч­ную і не­за­леж­ную Бе­ла­русь не толь­кі сло­вам, тур­мою, але і зма­ган­нем са збро­яй у ру­ках! Та­му гэ­та праў­да:

Жы­ве Бе­ла­русь! — Жы­ве веч­на!

Яў­ген Вапа, тыднёвік „Ніва”