„Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы”
„Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы, але жыць паважаючы і прымнажаючы свабоду іншых”, – дэвіз выбітнага праваабаронцы, першага цемнаскурага прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію за барацьбу супраць расавай дыскрымінацыі – Нельсана Мандэлы. 27 гадоў Мандэла правёў за кратамі, з іх 18 – у адзіночна камеры. Сёлета яму спаўняецца 101 год. 18 ліпеня 2009 года сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы.
Беларускія праваабаронцы адзначылі гэты дзень раздачай спецвыпуску незалежнай газеты „Народная Воля”. У якой прыгадалі Нельсана Мандэлу, расказалі пра беларускіх палітвязняў і тых, каго пераследуюць за іншадумства. Больш за 600 асобнікаў атрымалі жыхары Бярозы, кажа сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржук Русецкі:
– Спецвыпуск „Народнай Волі” прысвечаны Міжнароднаму дню Нельсана Мандэлы. Для беларускіх умоваў – гэта можна сказаць за магчымасць іншадумства ў нашай краіне.
Большасць людзей была ўсцешана атрыманнем незалежнай газеты:
– Я люблю незалежную прэсу.
– Гэта ўсё ж такі адна з крыніц, адкуль можна атрымаць аб’ектыўную інфармацыю.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Распаўсюд газеты прайшоў спакойна ў самых людных месцах горада.
Беларускае Радыё Рацыя