Бюлетэнь “За наш горад” выдаецца каля пяці гадоў
Бюлетэнь Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) “За наш горад” атрымалі жыхары Лунінецкага раёну.
[Not a valid template]
«Яны змогуць даведацца пра апошнія падзеі ў рэгіёне з незалежных крыніцаў», – кажа распаўсюднік бюлетэня, сябра партыі Віталь Каліноўскі:
– Прадстаўленая вельмі важная для людзей інфармацыя адносна правоў працоўных. Раней дзень працы адзначалі дэманстрацыямі, а цяпер іх забараняюць, у тым ліку і на Берасцейшчыне.
Паводле Каліноўскага, прыцягнула ўвагу жыхароў Лунінеччыны заява сацыял-дэмакратаў адносна Дэкрэта прэзідэнта аб дармаедах з пратэстам супраць гэтага дэкрэту.
Бюлетэнт “За наш горад” выдаецца каля пяці гадоў накладам у 299 экземпляраў.
Рэдактар выдання – Ігар Маслоўскі. Па магчымасці бюлетэнь распаўюджваецца ў розных кропках Берасцейскага рэгіёну.
Беларускае Радыё Рацыя