Cadillac з расейскімі нумарамі пратараніў сем аўтамабіляў



У Менску кіроўца на Cadillac разбіў сем прыпаркаваных у двары аўтамабіляў. Пра гэта паведаміла прадстаўнік ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

Інцыдэнт адбыўся 17 верасня, каля 16.20. 38-гадовы кіроўца Cadillac Escalade ехаў па двары дома № 56 на вуліцы Матусевіча. У нейкі момант мужчына не справіўся з кіраваннем і пратараніў сем прыпаркаваных аўтамабіляў.

Як паведамілі ў ДАІ, кіроўцу Cadillac затрымалі відавочцы ДТЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Інспектары адвезлі мужчыну на медасведчанне.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

tut.by

Фота: ДАІ Фрунзенскага раёна