Cамыя „мужчынскія” гарады Беларусі



У Беларусі налічваецца ўсяго чатыры гарады, дзе колькасць мужчын перавышае колькасць жанчын.

Белстат апублікаваў дадзеныя пра структуру насельніцтва па ўзросце і полу. У Горках, напрыклад, на 17 393 мужчыны прыпадае 16 437 жанчын, то бок розніца складае амаль тысячу чалавек. Такім чынам мужчынскае насельніцтва там складае 51,4%. Падобная сітуацыя толькі ў Клічаве (мужчын – 54,6%), Івацэвічах (53,5%) і Шклове (52,5%).

Дарэчы, у 2014 годзе такіх гарадоў было толькі тры, Івацэвічы папоўнілі мужчынскі спіс у 2015-ым.

Характэрна, што Івацэвічы, Шклоў і Горкі – месцы турэмных калоній.

У Беларусі ж жанчын больш чым мужчын амаль на 657 тысяч чалавек.