Cаранчукоў: Узгадаем Чарнобыльскую катастрофу



Кіраўнік партыі БНФ па Гарадзенскай вобласці Вадзім Саранчукоў лічыць, што трэба не забываць пра Чарнобыльскую катастрофу, якая адбылася 32 гады таму.

На думку палітыка, вельмі актуальныя пытанні звязаныя і з пабудовай атамнай станцыі на Гарадзеншчыне:

– Зараз для Гарадзенскай вобласці найбольш актуальная тэма пабудовы Астравецкай атамнай станцыі. Таму асноўныя мерапрыемствы бдуць не ў Гародні, а там. Запланаваны круглы стол па гэтай тэматыцы. А таксама на мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у Менску, плануе паехаць наша дэлегацыя.

Палітык упэўнены, што каб не пазіцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу усе б даўно забыліся.

– Беларускі Народны Фронт ініцыяваў “Чарнобыльскі шлях” як збольшага прэтэстную акцыю ў сувязі з тым, што пытанне Чарнобыля замоўчвалася. За гэтыя гады ўдалося зрабіць так, што яно ўсплыло на паверхню, яно дыскутавалася, абмяркоўвалася. Зараз таксама ёсць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, вядома якім будаўніком, але гарантыі самой пабудовы, захавання адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытанняў і прэтэнзій.

На правядзенне „Чарнобыльскага шляху” ў Менску 26 красавіка актывістамі розных партый пададзеная заяўка, і яе лёс залежыць ад менскіх уладаў.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня