Cацыяльны праект для сталых людзей з’явіцца каля Гародні
У Парэччы, што каля 30 кіламетраў ад Гародні, на беразе возера Малочнае з’явіцца эксперыментальны пансіянат http://pensihotel.by/ з дадатковым навучаннем для сталых людзей 55+. Праект рыхтуе каманда гарадзенцаў, што ўваходзяць у цэнтр інавацыі «Выклік».
Пра праект распавядае яго каардынатар Галіна Фацеева:
– Апарт-гатэль для пенсіянераў з інавацыйнымі элементамі. Гэта быццам пансіянат для людзей, каму за 55. Ён разлічаны не толькі для нашых беларусаў, але і для іншаземцаў, і для расейцаў, якія могуць прыехаць на 1-2 дні. Гэта гатэль фактычна, дзе можна атрымаць не толькі харчаванне, пражыванне, але і бавіць вольны час.
На думку Галіны Фацеевай на месцы таксама будзе «сястрынскі нагляд» над сталымі людзьмі:
– Мы будзем набіраць медычны персанал. А менавіта – медсёстры маюцца на ўва. Будуць спецыялісты, валанцёры дапамагаць даглядаць. На кухні, канешне ж, – кухар. Бавіць вольны час будуць дапамагаць студэнты, якія будуць прыязджаць, мець зносіны і дапамагаць.
Сацыяльны праект pensihotel мусіць з’явіцца ўжо ў 2020 годзе, пакуль гарадзенцы шукаюць тэрыторыю, дзе дакладна паўстане гэты праект.
Беларускае Радыё Рацыя