Чачэнскага праваабаронца Аюба Ціціева засудзілі да 4 гадоў турмы
Шалінскі гарадскі суд Чачні ў панядзелак, 18 сакавіка, засудзіў кіраўніка чачэнскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру „Мемарыял” Аюба Ціціева да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Ён будзе адбываць тэрмін ў калоніі-пасяленні.
Праваабаронца звінавацілі паводле артыкулу за захаванне нарокотыкаў у буйным памеры (частка 2, артыкул 228 Крымінальнага кодэксу РФ). Пракуратура прасіла прыгаварыць Ціціева да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу 100 тысяч рублёў. З іншага боку адвакаты настойвалі на апраўдальным прыгаворы, спасылаючыся на брак доказаў віны іх падабароннага і станоўчыя характарыстыкі асобы Ціціева, якія далі шматлікія сведкі.
У сваім апошнім слове, яшчэ 12 сакавіка, Аюб Ціціеў сказаў, што судовы працэс па яго справе „пабіў рэкорд хлусні і цынізму”. Ён падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў, і папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і і блізкіх за пакуты, якія яны перажылі ў звязку з крымінальнай справай супраць яго.
Кіраўнік чачэнскага прадстаўніцтва “Мемарыялу» Аюб Ціціеў быў арыштаваны 9 студзеня 2018 года па сфабрыкаваных абвінавачваннях у набыцці і захоўванні наркотыкаў. Пазней ён паведаміў, што наркатычныя рэчывы былі падкінутыя ў яго машыну падчас агляду дарожнай паліцыяй у межах “прафілактычных мерапрыемстваў”. Заявы ў падтрымку Аюба Ціціева прынялі многія правабарончыя супольнасці, у тым ліку беларускі праваабарончы цэнтр „Вясна”.
У панядзелак на апошняе паседжанне суда ў Шалі прыбылі супрацоўнікі амбасадаў Германіі, Францыі, Нарвегіі, Канады, прадстаўніцтва Еўразвязу ў Расеі, а таксама прадстаўнікі грамадскіх праваабарончых арганізацый.
Беларускае Радыё Рацыя