Чаго чакаць ад чарговай пяцігодкі Лукашэнкі?



Аляксандр Лукашэнка ідзе на чарговы 5-гадовы тэрмін, пры выбарчай сістэме, дзе лёгка здзяйсняюцца фальсіфікацыі. Прыхільнікі і праціўнікі Лукашэнкі ў горадзе Бяроза, Берасцейскай вобласці,  па-рознаму ацэньваюць свае чаканні ад будучай пяцігодкі:

— А чаго чакаць, што было, тое і будзе. А што можа памяняцца? Я ўвогуле ні за каго не галасаваў. Я з тых 15%, што не галасавалі. А чаго тут галасаваць?

— Я ня ведаю, хто яго выбраў, відаць, за вілы трэба брацца, як ва Украіне.

— Я думаю, што ўсё будзе цудоўна, бо ён жа не першы год, і не другі, таму, — усё будзе цудоўна. За бацьку і толькі за бацьку!

— Нічога добрага. Я не ўдзельнічаю, бо гэта фарс, прафанацыя і падмані Чалавек, ў якога ёсць сумленне, не мае права ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах. А той, хто туды ходзіць, такі ж, як Лукашэнка па ўнутраным свеце і маральных якасцях.

У Бярозаўскім раёне па афіцыйных дадзеных з амаль 41 тысячы выбаршчыкаў за Лукашэнку прагаласавалі 35 тысяч 235 чалавек. Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” адзінагалосна сцвярджаюць, што лічбы завышаныя. Іх падтрымліваюць і выбаршчыкі, настроеныя да Лукашэнкі крытычна.

Цалкам апытанне слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза