Чаго дамагаюцца прадстаўнікі “Вясны” ў рэгіёнах



Адной з нямногіх дзейсных праваабарончых арганізацый у Беларусі з’яўляецца праваабарончы цэнтр “Вясна”, які мае свае структуры ў рэгіёнах. Пра самыя набалелыя пытанні, звязаныя з парушэннем правоў чалавека, над якімі працуюць праваабаронцы апошнім часам, расказвае Сяржук Русецкі – праваабаронца з Бярозы:

– Мы далей спрабуем дамагчыся ад Бярозаўскага выканкама, каб нам усё ж такі дазволілі правядзенне мірных сходаў, маецца на ўвазе пікетаў у Бярозе.

Алег Мацкевіч, праваабарончы цэнтр “Вясна”, Барысаў: Дамогся ў горадзе Барысаў вяртання права бясплатнага праезду для школьнікаў.

Юры Целяпун, рэгіянальны прадстаўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, Мазыр: Займаюся абаронай правой грамадзян на прадпрыемствах, у тым ліку на сваім Мазырскім малочным заводзе.

Алесь Капуцкі, праваабаронца цэнтра “Вясна”, Маладэчна: Набалелае пытанне – гэта карыстанне нашай беларускай мовы ў зносінах з дзяржаўнымі службоўцамі, чыноўнікамі – каб адказвалі па-беларуску.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” створаны ў 1996 годзе. За актыўную дзейнасць была незаконна скасавана рэгістрацыя Цэнтра ў Беларусі. Амаль тры гады адседзеў у турме яе кіраўнік Алесь Бяляцкі. Але гэта не спыніла працу па абароне правоў чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя