Чаго не хапае для развіцця турызму на Палессі?



“Беларускаму Палессю не хапае мэтанакіраванага дзяржаўнага праекта і падтрымкі на вышэйшым узроўні, каб цалкам раскрыць турыстычны патэнцыял”, – адзначае лаўрэат нацыянальнай прэміі “Экскурсавод года-2018” Таццяна Хвагіна. Паводле яе слоў намаганняў на месцы не дастаткова, мусіць быць нацыянальная канцэпцыя развіцця.

Пачынаць трэба з разбудавання адпаведнай турыстычнай інфраструктуры, кажа эксперт:

– Шкодзіць вельмі моцна Пінску, першае, у нас няма гасцініцы. Тыя гасцініцы, якія ёсць, вельмі маленькія. Яны па памерах не адпавядаюць турыстычнай справе. Будзе гасцініца, турысты набягуць. Фірмы адразу прыдумаюць маршруты: з Моталем, з Варацэвічамі, з Берасцем і з Тураўскім паркам. Калі ў Пінску будзе гасцініца, то пойдуць маршруты па Палессі, гэта такая першая найважнейшая справа.

Таццяна Хвагіна дадае, што ўтрымаць турыста, выклікаць у яго жаданне вяртацца, могуць толькі канкрэтныя ўмовы і наяўнасць годных прапаноў, а не спрашчэнні кшталту так званага “бязвіза”.

Беларускае Радыё Рацыя