Чалавечая жорсткасць
Увесну ў вёску Машталеры Абухаўскага сельсавета прыляцелі буслы. Прыляталі яны да дома маці спадарыні Галіны штогод, дзе заўсёды знаходзілі сваю буслянку – даўняе гняздо, у якім цягам некалькіх пакаленняў гадаваліся бусляняты.
Гэтая вясна была для іх галоднай, але ў самкі з’явілася трое буслянятаў, якія пазней загінулі.
Мясцовыя мяркуюць, што сусед пастраляў буслоў, бо самі яны не пакідаюць гнёзды, а птушаняты пазней памерлі з голаду. Спадарыня Галіна сцвярджае, што ў смерці птушак вінаваты аднавясковец, дах якога пабрудзіў адзін з буслоў.
Птушкі падляталі да суседскага стаўка ў пошуках ежы і сядалі на дах. „Яны за гэта звялі рахункі з птушкамі. Мы хадзілі як пасля хаўтураў”, – кажа спадарыня Галіна.
Беларускае Радыё Рацыя, Якуб Сушчынскі