Чалавечы патэнцыял, як яго развіваць і не разгубіць?



Чалавечы патэнцыял, як яго развіваць і не разгубіць? Пытанне, якое прапрацоўвае Каардынацыйная рада. Сярод задач, як беларусам, якія гатовыя працаваць на карысць Беларусі, дапамагчы развівацца і знаходзіць новыя веды. Аспекты сваёй дзейнасці распавяла юрыстка, прадстаўніца Каардынацыйнай рады па пытаннях развіцця чалавечага патэнцыялу Вольга Кавалькова.

У структуры адбылося пераразмеркаванне абавязкаў, там уведзены прадстаўнікі па 8 розных кірунках. Вольга Кавалькова адказвае за чалавечы патэнцыя. Ужо праводзіцца маніторынг адукацыйных патрэбаў супольнасцяў, а што далей – расказвае Вольга Кавалькова:

– Мы яго скончым, канешне ж, апублікуем і паглядзім, якія ёсць патрэбы. Пасля гэтага – падбор тых праграмаў, якія ёсць у Еўрапейскім звязе, у Злучаных Штатах Амерыкі, каб гэтыя людзі атрымалі тыя веды, якія ім патрэбныя. І калі, напрыклад, у кагосьці будзе запыт на спецыфічныя веды, можа быць стварэнне адукацыйных праграм, якія патрэбныя менавіта гэтым людзям. І трэці накірунак – гэта стварэнне такіх хабаў, пляцовак, на якіх людзі розных прафесій, розных кампетэнцыяў будуць камунікаваць, абменьвацца досведам і рабіць разам праекты.

Паводле палітыка, мінулы год паказаў, што беларусы валодаюць патэнцыялам салідарнасці, маюць багата ідэяў. Цяпер перад Каардынацыйнай радай стаіць задача гэты патэнцыял не згубіць, а развіваць кампетэнцыі ініцыятыўных грамадзян, як унутры Беларусі, так і за мяжой.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя