Чалавек падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці
У Менску перад Домам ураду на плошчы Незалежнасці чалавек здзейсніў самаспаленне.
Пра тое, што на плошчы Незалежнасці хтосьці падпаліў сябе, паведамляюць тэлеграм-каналы і выкладаюць відэа.
Відавочцы таксама паведамляюць, што полымя з чалавека збілі ахоўнікі пры дапамозе вогнетушыцеляў, на месца здарэння прыехала хуткая дапамога, якая забрала пацярпелага.